Последние новости

  • Летнік ЮНЭСКА

    Опубликовано: 9.6, 2015 -- pasha

    РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА» ладзіць Летні Універсітэт для падлеткаў.

    Праграма Універсітэта дапаможа ўдзельнікам развіць крэатыўнасць, нестандартнасць мыслення, ініцыятыўнасць і іншыя лідарскія якасці.

    Мерапрыемства пройдзе 11-19 жніўня недалёка ад г. Чэрвень.

    Да ўдзелу запрашаюцца падлеткі ва ўзросце 14-17 гадоў.

    Запланаваная колькасць удзельнікаў – 100 чалавек.

    Фінансавыя ўмовы: кошт удзелу складае 1.500.000 бел.руб. Арганізатары забяспечваюць пражыванне і чатырохразовае харчаванне.

  • PROtolerance

    Опубликовано: 9.6, 2015 -- pasha

    “PROtolerance” – трэнінг, прысвечаны талерантнасці і яе значэнню ў жыцці сучаснага чалавека.

    У інтэрактыўных формах будуць разглядацца наступныя пытанні:

    Ці талерантыня мы і нашае асяроддзе?

    Як стаць талерантным?

    Што такое стыгма і дыскрымінацыя?

    Навошта патрэбная талерантнасць у сучасным свеце?

    Па выніках курса ўдзельнікі змогуць далучыцца да рэалізацыі ініцыятыў па развіцці талерантнасці сярод беларускай моладзі, а таксама ў правядзенні іншых мерапрыемстваў Офіса прадвіжэння ініцыятыў.

  • Гістарычная тэматыка ў СМІ

    Опубликовано: 9.6, 2015 -- pasha

    Школа журналістыкі Менскага адукацыйнага цэнтра імя. І. Рау IBB у супрацы з Амбасадай Нямеччыны запрашаюць да ўдзелу ў курсе «Культура памяці – прафесійныя стандарты ў асвятленні гістарычнай тэматыкі ў СМІ».

    Курс уключае 4 навучальныя модулі, выданне зборніка лепшых публікацый і адукацыйную паездку ў Берлін для найбольш актыўных удзельнікаў.

    Асноўныя тэмы:

    стандарты сучаснай журналістыкі;

    як даступна і цікава пісаць пра культуру памяці і гістарычнае мінулае;

    праца са сведкамі гістарычных падзеяў;

  • Веснавы набор валанцёраў БАСС

    Опубликовано: 21.5, 2015 -- pasha

    Вясна – гэта не толькі час росквіту і яркіх фарбаў, але і пачатак новага актыўнага жыцця. Братэрства арганізаратаў студэнцкага самакіравання БАСС шукае валанцёраў.

    Валанцёры змогуць:

    развіць свае асабістыя якасці;

    дабіцца выбару прадметаў і лепшай якасці лекцый;

    набыць навыкі pr-мэнэджара, hr- і project-мэнэджара;

    не толькі завесці карысныя сувязі, але і сустрэць сяброў!

    Заяўкі прымаюцца анлайн.

  • СтудІдэя – твая магчымасць змяніць універсітэт!

    Опубликовано: 21.5, 2015 -- pasha

    СтудІдэя – першы ў Беларусі акселератар ідэй – прапаноўвае падтрымку новых або ўжо існуючых студэнцкіх ініцыятыў.

    Ментарамі выступяць журналісты, юрысты, студэнцкія лідары і іншыя эксперты, якія дапамогуць з ажыццяўленнем ідэі.

    Да ўдзелу запрашаюцца студэнты беларускіх ВНУ, а таксама студэнцкія арганізацыі і ініцыятывы.

    Ідэя павінна адпавядаць аднаму з крытэраў:

    1. вырашэнне студэнцкай праблемы;

    2. паляпшэнне якасці адукацыі;

  • Скілы на пракачку: Party-мэнэджэр

    Опубликовано: 21.5, 2015 -- pasha

    Беларуская супольнасць Укантакце працягвае праект «Скілы на пракачку» – анлайн-курсы, якія дапамогуць навучыцца трэндавым прафесіям.

    Удзельнікі змогуць паспрабаваць сябе ў якасці рarty-мэнэджэра – чалавека, які займаецца арганізацыяй імпрэзаў і фестываляў.

    Працягласць курса складае 6 тыдняў. Далучыцца да праекта можна ў любы момант.

    Пераможцы змогуць папрацаваць у камандзе арганізатараў івэнтаў, а таксама атрымаюць квіткі на адзін з летніх фестываляў – Freaky Summer Party, «Космос наш» или Stand Up Show: summer edition.

  • Minsk Invest Weekend

    Опубликовано: 21.5, 2015 -- pasha

    30 траўня ў Менску пройдзе форум прадпрымальнікаў Minsk Invest Weekend.

    Мерапрыемства стане вынікам зімова-вясновага сезону стартап-мерапрыемстваў супольнасці прадпрымальнікаў і інвестараў «Стартап тэхналогіі».

    Асноўная мэта форума – стварэнне нэтворкінга зацікаўленых прадпрымальнікаў і інаватараў.

    Падрабязная інфармацыя – на сайце праекта.

  • Азнаямленчы візіт ад “Новай Еўразіі”

    Опубликовано: 21.5, 2015 -- pasha

    Установа «Новая Еўразія» ладзіць азнаямленчы візіт па накірунку «эканамічная і бізнэс-адукацыя».

    Праграма візіта ўключае сустрэчы з прадстаўнікамі бізнэс-школ, ВНУ, прафесійных асацыяцый і НДА, якія спрыяюць развіццю эканамічнай і бізнэс-адукацыі або прадастаўляюць паслугі ў гэтай сферы.

    Візіт адбудзецца ў чэрвені 2015 г. ў адну ці дзве з пазначаных краін: Латвія, Літва, Расія, Украіна.

    Да ўдзелу запрашаюцца:

    прадстаўнікі Міністэрства адукацыі і Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь,

    кіраўнікі бізнэс-школ,

  • АДУфэст 3.0. Навучаючы вучымся

    Опубликовано: 21.5, 2015 -- pasha

    Праграма адукацыйнага фестываля складаецца з майстар-класаў ды варкшопаў, якія прапануюць самі ўдзельнікі. Гэта могуць быць практычныя парады ці сусветныя прыклады па творчым або паўторным выкарыстанні смецця, трэніроўка па ёзе, прэзентацыя ўласна распрацаванай адукацыйнай методыкі, інтэрактыўны трэнініг па міжкультурнай камунікацыі ці нават кулінарны воркшоп па прыгатаванні чакаляды. Галоўнае, каб адуфэстаўцы падчас сваіх выступаў у інтэрактыўнай форме змаглі навучыць адно аднога чамусьці новаму і цікаваму.

Страницы