Школа па правах людзей з інваліднасцю

Опубликовано: 2.9, 2015 -- pasha

Офіс па правах людзей з інваліднасцю ладзіць адукацыйны курс па абароне правоў людзей з інваліднасцю.

Курс складаецца з 8 аднадзённых семінараў, першыя з якіх пройдуць у Менску 17 і 24 кастрычніка.

Тэмы першых сустрэч – “Інваліднасць: развіццё разумення ад пацыента да грамадзяніна” і “Правы людзей з інваліднасцю з пункту гледжання правоў чалавека”.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый, ініцыятыўных груп, дзяржаўных устаноў, людзі з інваліднасцю, студэнты і наўпрост усе зацікаўленыя.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку на адрас seminar@disright.org з пазнакай у тэме “Школа па правах людзей з інваліднасцю”.

Фінансавыя ўмовы

Кожны ахвотны можа ўзяць удзел у адным або некалькіх семінарах альбо ў адукацыйным курсе цалкам. Удзельнікам з іншых гарадоў арганізатары кампенсуюць транспартныя выдаткі, паклапоцяцца пра харчаванне і пражыванне.

Дэдлайн – 20 верасня 2015 г.

З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца на адрас seminar@disright.org.

http://adukacyja.info/a_post/shkola-pa-pravakh-lyudzyey-z-invalidnascyu/