Праграма па арт-тэрапіі

Опубликовано: 11.9, 2015 -- pasha

Інстытут культуры Беларусі абвяшчае набор на павышэнне кваліфікацыі па праграме «Сучасная арт-тэрапія: падыходы і тэхнікі».

Праграма разлічана на

-спецыялістаў і работнікаў сферы культуры і мастацтва;

-а таксама ўсіх, хто цікавіцца ўплывам мастацтва і творчасці на чалавека і развіццём крэатыўных здольнасцей асобы.

Міждысцыплінарны модуль дэманструе гісторыю лячэбнага ўздзеяння працэсу мастацкай творчасці на чалавека ад старажытнага свету да эксперыментальных даследванняў пачатку XX стагоддзя. Асаблівая ўвага надаецца сучаснаму стану, тэрапеўтычным магчымасцям, методыкам і інавацыйным кірункам арт-тэрапіі.

Тэрміны правядзення заняткаў: 28 верасня – 2 кастрычніка 2015 года.

Праграма навучання разлічана на 40 гадзін.

Фінансавыя ўмовы

Кошт навучання – 1.485.000 руб.

Па заканчэнні навучання слухачам выдаецца пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі дзяржаўнага ўзору і сертыфікат.

Каб стаць удзельнікам праграмы, неабходна патэлефанаваць па адным з наступных нумароў:

8 (017) 266 27 20; 8 (017) 267 16 51;

+375 (029) 709 27 14; +375 (029) 165 50 02; +375 (029) 710 81 65.

Кантактны e-mail inbelkult-kafedra@yandex.ru.

Падрабязнасці ў далучаным файле.

http://adukacyja.info/a_post/prahrama-pa-art-terapii/

Категории: 

Материалы по теме