Сацыяльная інклюзія праз творчасць: семінар шведскага эксперта

Опубликовано: 11.9, 2015 -- pasha

6 верасня ў галерэі TUT.BY адбудзецца семінар “Сцэнічнае мастацтва як прылада дасягнення сацыяльнай інтэграцыі”.

Кіраўнік Share Music Sweden Сафія Александэрссон распавядзе пра

дзейнасць культурнай арганізацыі;

лепшыя практыкі па інклюзіі людзей з асаблівымі патрэбамі праз творчую самарэалізацыю.

Мэта семінару – абмяняцца ведамі і досведам аб прафесійных метадах творчай працы з інтэграванымі групамі.

Час, калі адбудзецца мерапрыемства, – 9.00-12.00. Месца – галерэя TUT.BY, праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх.

http://adukacyja.info/a_post/sacyyalnaya-inklyuziya-praz-tvorchasc-syeminar-shvyedskaha-ekspyerta/

Категории: