Курс "Алгарытмы камп’ютарнай графікі"

Опубликовано: 28.9, 2015 -- pasha

Курс Алгарытмы камп’ютарнай графікі чытае дырэктар ГА Інстытута матэматыкі і кібернетыкі Павал Бука.

У працэсе заняткаў вы запраграмуеце алгарытм “Вусень” – найпрасцейшы з новых алгарытмаў тэорыі ведаў. Ён можа быць выкарыстаны (і ўжо выкарыстоўваўся) ў розных заказах і распрацоўках: для стварэння камп’ютарнай графікі, кіравання робатамі і маніпулятарамі і інш., мадэлявання хвалевых працэсаў (у тэхніцы, фізіцы, вытворчасці і інфармацыйных сістэмах), графічных, фізічных (і – гукавых) дзвіжкоў, анімацыі, распазнавання малюнкаў, візуальнага кантролю прадукцыі, кіравання робатамі і маніпулятарамі і інш. Метадычныя ўказанні разлічаныя для выкарыстання ў працэсе пачатковага асваення першай мовы праграмавання. На мове Сі.

β-версія дапаможніка Алгарытмы камп’ютарнай графікі (мова праграмавання С), уводзіны у тэорыю - адкрыты (дармавы) доступ, пажадана зарэгістравацца сябрам на фэйсбуку для падтрымкі праграмы.

Курс Алгарытмы камп’ютарнай графікі як частка цыклу «Тэорыя ведаў. Уводны курс + Базавыя алгарытмы тэорыі ведаў для праграмавання» – чытаецца на першым курсе праграмы Камп'ютарных навук узроўня бакалаўрыята, разам з уводным курсам праграмавання. Магчымае і асобнае навучанне для тых, хто мае базавыя веды у тэорыі праграмавання, пажадана можа праграмаваць на мове Сі, геаметрыі, іншых базавых прадметах камп'ютарных навук, патрэбных для выканання курсавой па свайму накірунку.

Інстытут матэматыкі і кібернетыкі – адна з нешматлікіх устаноў у былым Саюзе, у якім працуе група, якая (яшчэ ў 80-я гг.) асвоіла матэматычны апарат дынамічных сістэм (паводле Месаравіча і Такахары), і карысталася ім практычна каля дваццаці год (у якасці элементарнай “цаглінкі”, злучаючы такія элементы па правілах уласнай тэорыі) адпрацавала методыку і мае практычны досвед навучання гэтай тэорыі.` На аснове ўласных вынікаў Інстытута матэматыкі і кібернетыкі, у тым ліку ўласнай тэорыі і ўласна распрацаваных камп'ютарных алгарытмаў падрыхтаваны навучальны цыкл “Кібернетыка” (“Алгарытмы і метады тэорыі ведаў”). Экспертыза гэтых распрацовак праводзілася на прэстыжных міжнародных канферэнцыях вядучых міжнародных кібернетычных арганізацый. Кібернетыка выкладаецца толькі у некаторых прэстыжных заходніх універсітэтах.

https://www.facebook.com/infarmatyka

+375 29 768 86 23 (МТС)

+375 25 713 26 27 (life)

+375 44 540 83 58 (velcom)

https://events.dev.by/kurs-algarytmy-kamp-yutarnay-grafiki