TEDxMahilyow запрашае прамоўцаў і валанцёраў

Опубликовано: 3.7, 2016 -- pasha

Канферэнцыя па ліцэнзіі і ў фармаце TED упершыню адбудзецца ў Магілёве.

TEDx – гэта праграма лакальных, самастойна арганізаваных падзей, у цэнтры якіх – цікавыя ідэі, вартыя таго, каб пра іх ведалі іншыя. Гэта пляцоўка для людзей, якія не кантактуюць адно з адным у штодзённых стасунках, але маюць што сказаць гораду і ўсяму свету. Мы хочам пачаць размову паміж рознымі часткамі гарадскога асяроддзя. Наша мерапрыемства называецца TEDx, дзе х – незалежна арганізаваная імпрэза. TEDx – каля 10 прамоваў да 18 хвілін кожная, 100 чалавек, якія збяруцца, каб распачаць дыскусіі і спрэчкі.

Ліцэнзіят магілёўскай падзеі Артур Таццянін распавядае пра шлях TEDx да Магілёва:

“Некаторы час я перакладаў відэа з глабальнага TED на беларускую мову. Вельмі хочацца, каб пра ідэі, якія там прэзентуюцца, ведалі і ў нашай краіне. Затым я задумаўся, а чаму б не паказаць, што і ў асяроддзі, дзе я жыву, таксама ёсць ідэі, вартыя распаўсюду. Тады я вырашыў звярнуцца па ліцэнзію, каб арганізаваць TEDx у Магілёве, і ў красавіку яе атрымаў”.

“Цяпер мы займаемся падрыхтоўкай канферэнцыі ў Магілеве. Мы шукаем валантораў, якія хацелі б дапамагчы нам у арганізацыі падзеі (асабліва з падрыхтоўкай прамоўцаў і ў працы са спонсарамі), а таксама цікавыя ідэі для прамоваў. На дадзены момант ужо ёсць некалькі людзей з ідэямі, вартымі распаўсюду, якія пагадзіліся на ўдзел у канферэнцыі. Адным з галоўных прынцыпаў падзеі з’яўляецца разнастайнасць тэм, на якія робяцца прамовы. Даволі хутка мы знайшлі людзей з сацыяльнымі ідэямі, прамовамі пра медыцыну, мастацтва, гісторыю, але пакуль не знайшлі ніякіх вынаходнікаў і навукоўцаў, гатовых падзяліцца сваімі напрацоўкамі. Мне асабіста вельмі хочацца паказаць, што існуе і беларуская навука і распавесці пра яе дасягненні цікава”.

Заяўка для ахвотных выступіць з прамовай тут.

Перад тым, як падаць заяўку, падумайце, што вас сапраўды захапляе, якая ваша асабістая ідэя магла б змяніць жыццё іншых людзей ці стварыць умовы, каб яны задумаліся ці змянілі свае погляды, пазбавіліся ад стэрэатыпаў.

Сачы за навінамі падзеі ў суполках у фэйсбуку і ўкантакце

Узніклі пытанні-ідэі-прапановы? Хочаш павалантэрыць? Смела пішы на tedxmahilyow@gmail.com!

http://adukacyja.info/naviny/tedxmahilyow/