Мастакоў запрашаюць на маляўнічы хутар!

Опубликовано: 3.7, 2016 -- pasha

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, ГА “Экадом” і ўстанова “Агра-Эка-Культура” запрашаюць да ўдзелу ў мастацкім эка-пленэры 2016.

Час: 6 – 14 жніўня 2016 года. Месца: хутар каля заказніка “Блакітныя азёры”.

Гэта ўжо чацвёрты пленэр (выстава 2013, выстава 2014, выстава 2015), арганізаваны галерэяй сучаснага мастацтва “Ў”, ГА “Экадом” і ўстановай “Агра-Эка-Культура”. Падчас пленэраў мастакі слухаюць лекцыі ад эколагаў, размаўляюць з мясцовымі жыхарамі, шукаюць сцежкі ў густых лясах, плаваюць у азёрах і ствараюць мастацтва.

Вынікам стане выстава, якая пройдзе ў жніўні ў галерэі “Ў”.

Тэма пленэру гэтага года – Прырода гуку. Удзельнікі будуць паглыбляцца ў гукі: слухаць спевы птушак, вібрацыі балот і шукаць, дзе нараджаецца рэха.

Куратары праекта: Ірына Сухій, Лана Семенас, Валянціна Кісялёва, Ганна Чыстасердава, Сафія Садоўская

Дэдлайн падачы заявак – 15 ліпеня 2016 года. Заяўку трэба даслаць на info@ygallery.by з пазнакай АКФ, усе заяўкі будуць разгледжаны куратарамі праекта. Выніковы спіс удзельнікаў пленэра будзе аб’яўлены 20 ліпеня.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

http://adukacyja.info/naviny/mastakow-zaprashayuc-na-malyawnichy-khutar/