Трэнінг для адукатараў і моладзевых працаўнікоў

Опубликовано: 3.7, 2016 -- pasha

Adukacyja.info ладзіць трэнінг для адукатараў і тых, хто працуе з моладдзю, 30-31 ліпеня ў Гродне.

Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі старэйшых класаў школы, каледжаў ды ВНУ, выкладчыкі нефармальных курсаў і ўстаноў дадатковай адукацыі, моладзевыя працаўнікі. Асаблівая перавага пры адборы будзе аддадзена адукатарам з малых гарадоў і вёсак.

У праграме:

-Новыя трэнды ў адукацыі (навыкі 21 стагоддзя, гейміфікацыя, масавыя анлайн-курсы, змяшаная і самакіруемая адукацыя, ментарства);

-Медыяпісьменнасць ды магчымасці інтэрнэту для адукацыі;

-Прыгожая візуалізацыя адукацыйных матэрыялаў;

-Outdoor-адукацыя (адукацыя на свежым паветры);

-Адукацыйныя магчымасці для беларускіх навучэнцаў і настаўнікаў;

-Кансультацыі па падрыхтоўцы акадэмічных і прафесійных рэзюмэ (CV) і матывацыйных лістоў;

-Асобны блок для настаўнікаў замежных моў: кансультацыі па асаблівасцях падрыхтоўкі да міжнародных моўных тэстаў TOEFL і IELTS.

Гэты трэнінг для Вас, калі:

-Праца з моладдзю для Вас нешта большае, чым правесці свой занятак і развітацца з вучнямі да наступнага разу;

-Вы імкняцеся авалодаць найноўшымі методыкамі правядзення заняткаў;

-Вы жадаеце даведацца больш пра існуючыя магчымасці адукацыі і стажыровак за мяжой і ў Беларусі;

-Вы жадаеце вырашыць праблемы сваіх навучэнцаў, засвоіўшы працу з міні-праектамі;

-Вы хочаце завесці кантакты са сваімі калегамі з іншых куткоў краіны.

Фінансавыя ўмовы: Удзельнікам пакрываюцца выдаткі на дарогу, пражыванне ды харчаванне.

Вядучыя трэнінгу – дасведчаныя адукатары, трэнеры, выкладчыкі, выпускнікі беларускіх і замежных праграм.

Трэнінг будзе праходзіць 30-31 ліпеня 2016 у Гродне.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна запоўніць кароткую апытанку да 5 ліпеня 2016.

Пра вынікі адбора будзе вядома 10 ліпеня 2016.

Паглядзець, як праходзіў трэнінг у мінулым годзе, можна тут, пачытаць уражанні ўдзельнікаў – у блогу.

http://adukacyja.info/naviny/treninh-dlya-adukataraw-i-moladzyevykh-pracawnikow/